Аршаншчына – старонка з багатай гісторыяй, самабытнай культурай, вялікай духоўнай спадчынай. Спадчынай, якая сення, на жаль, у многім забываецца, а рэальных носьбітаў яе з кожным годам становіцца ўсе менш. На вырашэнне задач адраджэння і захавання спадчыннай культуры аднаго з куткоў беларускага Падняпроўя і накіравана пазнаваўча-забаўляльнае мерапрыемства “Згадкі з бабулінай хаткі”, якое адбылося ў Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы.

Актуальнасць выбару тэмы дадзенага мерапрыемства абумоўлена неабходнасцю актывізаваць працу па далучэнні навучэнскай моладзі да вывучэння, зберажэння, адраджэння і прапаганды культурна-гістарычнай спадчыны свайго краю.

Tags:

Comments are closed